Мікалай Іванавіч Абрамчук (7 (20) лістапада 1912 — ) удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (капітан, камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка 101-ай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі СПА СССР), Герой Савецкага Саюза (1943), падпалкоўнік (1954)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
Біяграфія Нарадзіўся 20 лістапада 1912 года ў с. Раманаўка Гродзенскай губерні (цяпер — Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) у сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1938 года. Працаваў кацельшчыкам Астраханскага суднарамонтнага завода. У 1926 годзе скончыў школу ФЗУ. Вучыўся на рабфаку Інстытута інжынераў воднага транспарту. У Савецкай Арміі з 1932 года. У 1936 годзе скончыў Энгельсскую ваенную авіяцыйную школу.
На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандзір эскадрыллі 894-га знішчальнага авіяцыйнага палка (101-я знішчальная авіяцыйная дывізія СПА тэрыторыі краіны) капітан Абрамчук да чэрвеня 1943 года здзейсніў 239 паспяховых баявых вылетаў, асабіста збіў 11 самалётаў суперніка. Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1239) М. І. Абрамчуку прысвоена 9 кастрычніка 1943 года.
Пасля вайны М. І. Абрамчук служыў у рэактыўнай авіяцыі. З 1954 года падпалкоўнік Абрамчук — у запасе. Жыў у г. Кіеў. Памёр 1 лютага 1974 года. Пахаваны ў Кіеве.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне