Windows Vista — аперацыйная сістэма сямейства Microsoft Windows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх персанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву «Longhorn».
У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар версіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэння «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб'ядноўвае назву «Vista» і нумар версіі, запісаны рымскімі лічбамі.
Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сістэма. Microsoft таксама выпусціла серверную версію Windows Vista — Windows Server 2008.
30 лістапада 2006 года Microsoft афіцыйна выпусціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.
Па даных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 года, доля рынка Windows Vista роўная 5,5 %; гэта значэнне дасягала максімуму ў 18,6 % у кастрычніку 2009 годаСтатыстыка на жнівень, W3schools..
Гісторыя На раннім этапе распрацоўкі сістэма была вядомая пад кодавым імем Longhorn (па імі бара Longhorn Saloon блізка ад лыжнага курорта Вістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 года. Праз некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 года паўнавартасная версія Windows Vista даступная для вытворцаў абсталявання. Публічны рэліз для канечных карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 года.
Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія намячаліся ў Windows Vista, былі апушчаны Microsoft з-за абуранасці грамадскасці. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур'ёзнага падзення прадукцыйнасці OpenGL у параўнанні з Direct3D і да фіксацыі версіі OpenGL. Асцярогі не апраўдаліся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталасяWindows Vista абзавялася натыўнай падтрымкай OpenGL.. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сістэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасцю.
Спасылкі
Microsoft Хатняя старонка Windows Vista Microsoft Windows Vista homepage Тэхцэнтр Windows Vista Даклад пра ключавыя змены ў ядры Windows Vista SP1 Старонка загрузкі пакета абнаўленняў Windows Vista SP1 Старонка загрузкі пакета абнаўленняў Windows Vista SP2 Спіс сумяшчальнасці праграм для Windows Vista для ІТ-спецыялістаў
Крытыка Infuture.ru: Microsoft: «механізм кіравання ўліковымі запісамі карыстальнікаў (UAC) раздражняе карыстальнікаў» CNET Hollywood, Microsoft align on new Windows' BadVista.org Technology Review 'Will Windows Upgrade Hand Power To Big Media?' PC Stats 'Windows Vista, HDCP and Digital Rights Management' Yahoo News 'Ten Reasons to Buy Windows Vista (and «five things that will give you pause»)' Paul Thurrott 'Where Vista Fails' A Cost Analysis of Windows Vista Content Protection Windows Vista Content Protection Як вярнуць грошы за OEM-Windows, 3dnews.ru, 28 верасня 2009 г
Катэгорыя:Microsoft Windows Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе