Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (, Адэса — 1985, Гродна) — отарыналарынголаг, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1948)Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 340.. Старэйшы навуковы супрацоўнік ЛОР-клінікі Адэскага НДІ сухотаў (1951—1956). Асістэнт ЛОР-кафедраў інстытутаў удасканалення ўрачоў у Запарожжы і Кіеве (1956—1964). Загадчык кафедры ЛОР-хвароб Гродзенскага медыцынскага інстытута (1964—1985)История кафедры оториноларингологии, стоматологии .

Навуковая дзейнасць Ім упершыню ў СССР распрацавана і ўкаранёна ў практыку методыка мастаідапластыкі злучальна-тканым ласкутом. М. І. Аўсяннікаў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Хірургічнае лячэнне хворых хранічным гнойным сярэднім атытам». Ён укараніў пластычныя аперацыі пры заганах развіцця вушной ракавіны, цвёрдага неба, распрацаваў метады касметычных і пластычных аперацый носа і вушной ракавіны, кансерватыўных і аператыўных метадаў лячэння захворванняў ЛОР-органаў, арганізаваў працу абласнога навуковага грамадства оталарынголагаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, апублікавана звыш 60 навуковых прац, атрымана 2 аўтарскіх пасведчанні на вынаходствы.

Літаратура

Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны