Лятучыя рыбыНапісанне Лятучыя рыбы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.432 (Exocoetidae) — сямейства марскіх рыб. Адметнай асаблівасцю рыб з’яўляецца вялікія грудныя плаўнікі, якія дазваляюць ім выскокваць з вады і ажыццяўляць непрацяглы палёт.

Апісанне Даўжыня да 50 см. Грудныя плаўнікі размешчаны высока, доўгія і шырокія, прыстасаваны да планіруючага палёту над вадой (сродак ратавання ад драпежнікаў). Пралятаюць у паветры да 400 м на вышыні да 10 м. Орган руху — хваставы плаўнік.

Планктафагі.

Пашырэнне Сямейства складаецца з 70 відаў, згрупаваных у 8 родаў.

Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Трымаюцца чародамі.

Аб’ект промыслу.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сарганападобныя