Дубавое (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 47 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 85 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя У канцы XVIII ст. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. ў складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова. З 1842 г. ў Віленскай губерні. У 1873 г. вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Грэгаровіча, 26 рэвізскіх душ, у 1908 г. 110 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У чэрвені 1944 г. спалена карнікамі (22 двары), загублена 6 жыхароў (да вайны было 95 жыхароў). З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей. Вёска знаходзілася ў саўгасе «Карпавічы».
Насельніцтва 1800 год — 115 жыхароў, 14 двароў. 1866 год — 101 жыхар, 6 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_II/199 1897 год — 93 жыхары, 9 двароў. 1908 год — 100 жыхароў, 13 двароў. 1921 год — 70 жыхароў, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 73 жыхары, 15 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 53 жыхары. 2008 год — 9 жыхароў, 8 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет