Загара́ны (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 53 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 24 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна, 85 км ад Мінска.

Назва Фіксавалася горадзенскае прозвішча Загароўскі (Zagorowski)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-X762-9?i=456&cc=4166194&cat=1046002&lang=pl, было віленскае Загарэвіч (Zagarewicz)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-Q96T-4?i=318&cat=1506967. Ёсць літоўскае Zagarashttps://pavardes.lki.lt/?pv=8c38764564031d5f071131b57bf712e1, латышскае Zāgarshttps://uzvardi.lv/surname/799232.

Гісторыя Згадваецца ў 1550 годзе як вёска Загор’е ў складзе маёнтка Хаценчыцы ў ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 1066.

У 1858 г. вёска ў Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, 29 душ мужчынскага полу; у 1873 г. вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 31 рэвізская душа. У 1908 г. ў Рабцоўскай сельскай грамадзе той жа воласці, 80,9 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1938 годзе асобна згадваецца млын.

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хаценчыцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва 1897 год — 130 жыхароў, 17 двароў. 1921 год — 104 жыхары, 20 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 108 жыхароў, 19 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 76 жыхароў. 1999 год — 22 жыхары. 2008 год — 15 жыхароў, 8 гаспадарак. 2009 год — 11 жыхароў.

Вядомыя асобы Аляксандр Барысавіч Доўнар (нар. 1972) — беларускі гісторык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна