Капусціна () — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца каля р. Ілія, за 58 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 68 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя У 1897 г. засценак у Хаценчыцкай вол. Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, 113 дзесяцін зямлі, з 1884 г. дзейнічала школа граматы.
З 1921 года засценак у складзе Польскай Рэспублікі, у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.
Насельніцтва 1897 год — 11 жыхароў. 1921 год — 26 жыхароў, 5 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 27 жыхароў, 4 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 31 жыхар. 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна