Лукаве́ц (, ) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1550 годзе як цэнтр маёнтка ў складзе ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 1066. Маёнтак Р. Рагозы, частка Хаценчыцкага маёнтка Радзівілаў, другі аднайменны маёнтак належаў П. Гальшанскаму, біскупу віленскаму. Пасля 1555 г. ўласнасць М. Ю. Осціка, Л. А. Кашырскага, у 1620—30-я гг. ўласнасць Ратамскіх, Пацаў. У 1644 г. два маёнткі — Лукавец Ратамскага і Лукавец Гаўрановіча, аб’яднаны Я. Свалынскім у адзін, які да канца XVII ст. належаў Касакоўскім. У 1662 г. згадваецца ў складзе Менскага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 1. У XVIII ст. уласнасць Шумскіх.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. маёнтак Б. Шумскай (двор і сяло), драўляная ўніяцкая царква. У 1897 г. маёнтак у Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года маёнтак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 года ў Хаценчыцкім сельсавеце. У лютым 1940 г. створаны жывёлагадоўчы саўгас «Лукавец» (1182 га угоддзяў); меліся вінакурня, лесапільня.
З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. У маі 1943 г. спалена карнікамі 14 двароў. На ўшанаванне памяці 78 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць акупантаў, у 1968 г. ў вёсцы пастаўлены абеліск.
З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Цэнтр саўгаса «Лукавец», працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, швейнае атэлье, сталовая, З магазіны.
Насельніцтва 1897 год — 46 жыхароў. 1921 год — 95 жыхароў, 7 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 97 жыхароў, 8 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1972 год — 408 жыхароў, 112 двароў. 2008 год — 311 жыхароў, 124 гаспадаркі. 2019 год — 269 жыхароў.
Інфраструктура У 2009 г. дзейнічалі дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, магазін.
Славутасці Сядзіба Бароўскіх. Капліца (1905). Касцёл Святых Пятра і Паўла ў прыстасаваным будынку, які будаваўся ў 1950-я гг. як дзіцячы сад.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна