Краўчо́нкі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 80 км ад Мінска.
Гісторыя У 1873 годзе вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 22 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 128 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У чэрвені 1944 года спалены карнікамі, былі загублены 3 жыхары. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва 1897 год — 14 двароў. 1908 год — 129 жыхароў, 19 двароў. 1921 год — 112 жыхароў, 23 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 138 жыхароў, 24 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1941 год — 152 жыхары, 32 двары. 1960 год — 94 жыхары. 2008 год — 23 жыхары, 15 двароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна