Ло́ўцавічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 59 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 65 км ад Мінска, на рацэ Канатопка (прыток ракі Ілія).
Гісторыя У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1873 годзе вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Багдановічаў, 59 рэвізскіх душ. У 1897 годзе 29 двароў, 183 жыхары; маёнтак, 61 жыхар; сядзіба, З жыхары; у 1908 годзе ў вёсцы 195,7 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У міжваенны перыяд (1923—1939) у Лоўцавічах месцілася памежная застава KOP «Łowcewicze»Rajmund Szubański. Bataliony, kompanie, strażnice KOP. «Wojskowy Przegląd Historyczny». 3 (145), 1993. Warszawa: Wydawnictwo «Czasopisma Wojskowe», s. 88..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва 1800 год — 110 жыхароў, 10 двароў. 1908 год — 191 жыхар, 28 двароў. 1921 год — 179 жыхароў, 33 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 209 жыхароў, 40 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 182 жыхары. 2008 год — 39 жыхароў, 23 гаспадаркі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна