Марцін Бубер (, 8 лютага 1878, Вена — 13 чэрвеня 1965, Іерусалім) — нямецка-яўрэйскі экзістэнцыяльны філосаф, тэарэтык сіянізму.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Вене. Юнацтва правёў у Лембергу (цяпер Львоў).
Атрымаў адукацыю ў універсітэтах Вены, Берліна, Цюрыха і Лейпцыга. У 1911 годзе выступаў з лекцыямі ў Берліне, у экспрэсіянісцкім «Новым клубе». У 1924—1933 гг. — прафесар філасофіі іудаізму і этыкі ва універсітэце Франкфурта-на-Майне . У 1933 годзе эміграваў з Германіі ў Швейцарыю, а затым (1938) у Палестыну, дзе да 1951 года быў прафесарам сацыялогіі Іерусалімскага ўніверсітэта, у 1960—1962 гг. першым прэзідэнтам Акадэміі навук Ізраіля.
Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Постаці ізраільскай філасофіі Катэгорыя:Гісторыя яўрэяў Германіі Катэгорыя:Яўрэйскія філосафы Катэгорыя:Экзістэнцыялісты Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Сацыялісты-ўтапісты Катэгорыя:Постаці сіянізму Катэгорыя:Постаці яўрэйскага багаслоўя Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Хасідызм Катэгорыя:Акадэмікі АН Ізраіля Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля Катэгорыя:Постаці Львова Катэгорыя:Асобы на марках