Герберт Аляксандэр Сайман (, 15 чэрвеня 1916, Мілуокі — , Пітсбург) — выдатны амерыканскі вучоны яўрэйскага паходжання ў галіне сацыяльных, палітычных і эканамічных навук, адзін з распрацоўшчыкаў гіпотэзы Ньюэла-Саймана.

Ён аказаў прыкметны ўплыў на развіццё тэорыі арганізацыі, менеджменту і кіраўніцкіх рашэнняў. Г. Сайман быў членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Ён доўгі час працаваў прафесарам камп’ютарных навук і псіхалогіі ва ўніверсітэце Карнегі-Мелона ў Пітсбургу. Яго працы ў галіне вылічальнай тэхнікі і штучнага інтэлекту аказалі істотны ўплыў на развіццё кібернетыкі.

Значны тэарэтычны ўклад Г. Саймана ў навуку кіравання атрымаў годнае прызнанне ў 1978 годзе, калі яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «за наватарскія даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў у эканамічных арганізацыях, у фірмах».

Літаратура

Спасылкі Аўтабіяграфія Герберта Саймана на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Даследчыкі штучнага інтэлекту Катэгорыя:Кагнітыўныя псіхолагі Катэгорыя:Псіхолагі ЗША Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук