Факультэт журналістыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя 1 лістапада 1944 года ў Мінску на філалагічным факультэце БДУ было адкрыта першае ў СССР аддзяленне журналістыкі, якое ўзначаліў Давід Фактаровіч. У 1946 годзе яно было пераўтворана ў кафедру журналістыкі (на чале з М. С. Зерніцкім), якая функцыянавала на філалагічным факультэце БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў з дыпломамі журналістаў.

У 1967 годзе на базе кафедры быў створаны самастойны факультэт журналістыкі БДУ, які ўзначаліў Рыгор Булацкі.

З 1 верасня 2008 па ліпень 2018 журфак БДУ быў ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Інстытут складаўся з двух факультэтаў: факультэта журналістыкі і факультэта падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Дэкан факультэта журналістыкі БДУ — Вольга Міхайлаўна Самусевіч.

Акадэмічныя свабоды У 2006 годзе пасля выбараў з трэцяга курсу была адлічана Вольга Класкоўская. Фармальнай падставай была «акадэмічная запазычанасць», але сакурснікі Вольгі сцвярждалі, што адлічэнне было палітычна матываваным (Вольга ўдзельначала ў дзейнасці руху «Малады фронт»). Студэнты стварылі заяву дэкану Сяргею Дубовіку з патрабаваннем спыніць пераслед студэнтаў за іх погляды. Ініцыятар напісання заявы студэнтаў у падтрымку Вольгі, Алёна Андрэева, сама забрала дакументы з факультэта, пазней стала інфармацыйным каардынатарам Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусіhttps://www.dw.com/ru/%D1%8F%D0%BA-%D1%83%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C-%D1%83-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81i-%D0%BF%D0%B0%D0%BBi%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%83%D1%8E-%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E/a-1781998.

У 2008 года з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Франак Вячорка. Фармальным чыннікам адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.

15 кастрычніка 2010 года з 5-га курса быў адлічаны Алег Ануфрыенка, паводле афіцыйнай версіі, за пропускі заняткаў. Перад прэзідэнцкімі выбарамі Ануфрыенка выканаў ролю ўнука ў роліку «Схавай пашпарт бабулі», які ў жартаўлівай заклікаў не даць старэйшаму пакаленню прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку«Унука» з роліку «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з унівэрсытэту. Кіраўніцтва Інстытута адмаўляе сувязь паміж ролікам і адлічэннем, звяртаючы ўвагу на тое, што відэа з’явілася ў інтэрнэце пазней (8 лістапада) за загад аб адлічэнніАкцёра з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі за «хвасты», а не за палітыку. Аднак пра сваё адлічэнне Ануфрыенка даведаўся толькі 15 снежня«Унука» з роліку «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з унівэрсытэту.

У 2011 годзе, пасля зімовай сесіі, з 5-га курса была адлічана «за акадэмічную непаспяховасць» Каця Клімко, якая адбыла 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў масавай акцыі пратэсту ў Мінску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраўПа праграме Каліноўскага паедуць толькі «некалькі дзесяткаў» + ТОП гучных адлічэньняў.

У 2014 годзе «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Мікіта Семяненка, сябра Руху «За Свабоду»Чарговы студэнт адлічаны за грамадскую актыўнасць.

У пачатку 2017 года з другога курсу была адлічана Ганна Смілевіч, якая за месяц да таго была абраная старшынёй «Моладзі БНФ». Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з КДБ і цікавіліся яе асобайСтудэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ.

У чэрвені 2021 года з факультэта адлічылі Глафіру Жук, дзяўчына не здала сесію, бо ў гэты час была ў зняволенні. Як журналістка «Народнай Волі» ў маі 2021 года яна асвятляла справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў Доме правасуддзя ў Мінску, але за гэта яе 29 мая затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак.

Спецыяльнасці Журналістыка (друкаваныя СМІ) Журналістыка (аўдыёвізуальная) Журналістыка (вэб-журналістыка) Журналістыка (менеджмент СМІ) Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі) Міжнародная журналістыка Літаратурная праца (рэдагаванне) Літаратурная праца (творчасць)

Кафедры На факультэце журналістыкі дзейнічае 10 кафедраў:

Тэорыі і метадалогіі журналістыкі Перыядычнага друку Тэлебачання і радыёвяшчання Замежнай журналістыкі і літаратуры Медыялогіі і вэб-журналістыкі Гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ Тэхналогій камунікацыі Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Літаратурна-мастацкай крытыкі Англійскай мовы і маўленчай камунікацыі

Дэканы

Рыгор Васілевіч Булацкі (1967—1980) Павел Іванавіч Ткачоў (1980—1986) Алег Георгіевіч Слука (1986—1995) Пётр Леанідавіч Дарашчонак (1996) Васіль Пятровіч Вараб’ёў (1996—2005) Сяргей Валянцінавіч Дубовік (з 2005 па 2018) Вольга Міхайлаўна Самусевіч (з 2018)

Вядомыя выпускнікі Святлана Алексіевіч Марыя Якаўлеўна Баравік Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч Лейла Ісмаілава Жанна Літвіна Аляксандр Класкоўскі Сяргей Будкін

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Факультэта журналістыкі БДУ

Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:1944 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:1967 год у Мінску БДУ