Горад мастацтваў і навук (, ) — архітэктурны комплекс на асушаным дне ракі Турыя ў Валенсіі (Іспанія).
Дызайн належыць валенсіянскаму архітэктару Сант’яга Калатрава, будаўніцтва пачалося ў 1996 годзе. Комплекс з'яўляецца адным з выдатных узораў сучаснай архітэктуры.
«Горад» складаецца з пяці будынкаў, якія звычайна завуцца па іх каталанскіх назвах: El Palau de les Arts Reina Sofia — Оперны тэатр і сцэна для іншых тэатральных пастановак L'Hemisferic — Кінатэатр Imax, планетарый, тэатр лазерных пастановак L'Umbracle — Галерэя / сад El Museu de les Ciencies Principe Felipe — Навуковы музей L'Oceanografic — Акіянаграфічны парк на адкрытым паветры
Комплекс акружаны паркамі, ручаямі і басейнамі, гэтая тэрыторыя — папулярнае месца адпачынку жыхароў і гасцей горада, працуюць бары і кафэ.thumb|250px|L'Hemisfèric|злева thumb|250px|L'Umbracle thumb|250px|El Museu de les Ciències Príncipe Felipe thumb|250px|El Palau de les Arts Reina Sofía
Крыніцы
Катэгорыя:Архітэктура Іспаніі Катэгорыя:Валенсія Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валенсіі Катэгорыя:Апорныя сеткаватыя абалонкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе