__NOTOC__

28 мая (28 траўня) — сто сорак восьмы (сто сорак дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1431: Палонная Жана д'Арк пагадзілася насіць сукенку. 1599: Створана Віленская канфедэрацыя — саюз кальвінісцкай і праваслаўнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага супраць каталіцызму. 1742: У Лондане адкрыты першы ў свеце крыты плавальны басейн. 1815: Венскі кангрэс прыняў Заключны акт. 1871: Пасля тыдня баёў разгромлена Парыжская камуна. 1830: У ЗША быў прыняты закон аб перасяленні індзейцаў з тэрыторый на ўсход ад Місісіпі. 1928: Аб’яднанне аўтамабільных канцэрнаў Chrysler і Dodge. 1812: Падпісаны Бухарэсцкі мір, якім скончылася руска-турэцкай вайна 1806—1812 гадоў. 1890: Далучэнне Аранжавай Свабоднай Дзяржавы да Вялікабрытаніі. 1918: Абвешчана Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка. 1927: Створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь) 1928: У Беластоку ў акруговым судзе закончыўся працэс над 133-ма ўдзельнікамі беларускага руху. 1964: Заснаваная Арганізацыя вызвалення Палесціны. 1987: 19-гадовы заходненямецкі пілот Маціяс Руст на прыватным самалёце Cessna 172 сеў на Краснай плошчы ў Маскве.

Нарадзіліся

1524: Селім II, асманскі султан (пам. 12.12.1574) 1588: П'ер Сег'е, канцлер Францыі (пам. 28.1.1672) 1676: Якопа Франчэска Рыкаці, італьянскі матэматык (пам. 15.4.1754) 1760: Аляксандр дэ Багарнэ, французскі палітычны і ваенны дзеяч (пам. 23.7.1794) 1779: Томас Мур, ірландскі паэт (пам. 25.2.1852) 1836: Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца (пам. 14.6.1903) 1840: Ганс Макарт, аўстрыйскі мастак 1853: Карл Ларсан, шведскі мастак (пам. 22.1.1919) 1877: Максіміліян Валошын, рускі паэт, перакладчык, мастак і літаратурны крытык (пам. 11.8.1932) 1888: Джым Торп, амерыканскі лёгкаатлет 1908: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік (пам. 12.8.1964) 1912: Патрык Уайт, аўстралійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1973 (пам. 30.9.1990) 1915: Ёзэф Грынберг, амерыканскі лінгвіст 1930: Вітаўтас Пяткявічус, літоўскі пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 10.12.2008) 1937: Генрых Ціхановіч, беларускі мастак (пам. 29.12.2000) 1960: Алесь Аркуш, беларускі пісьменнік 1968: Кайлі Міноўг, аўстралійская спявачка і актрыса 1971: Марка Рубіа, амерыканскі палітык 1972: К'яра Мастраяні, французская актрыса

Памерлі

812: Гільём Святы, франкскі ваенны і палітычны дзеяч 1357: Афонсу IV, кароль партугальскі 1787: Леапольд Моцарт, аўстрыйскі кампазітар 1805: Луіджы Бакерыні, італьянскі кампазітар 1807: Олаф Акрэль, шведскі хірург (нар. 27.11. 1717) 1916: Іван Франко, украінскі пісьменнік 1936: Луі Вівен, французскі мастак 1937: Альфрэд Адлер, аўстрыйскі ўрач-псіхіятр 1947: Любоў Міхайлаўна Гакебуш, украінская актрыса 1968: Кес ван Донген, нідэрландскі мастак 1972: Эдуард VIII, англійскі манарх 1980: Рольф Неванліна, фінскі матэматык 2001: Мікалай Яроменка, беларускі і расійскі акцёр 2003: Ілля Прыгожын, бельгійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1977 2011: Рамуальд Клім, савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, алімпійскі чэмпіён 1964 года (нар. 25.5.1933). 2018: Маці Пальм, эстонскі оперны спявак

Святкуюць Азербайджан: Дзень Незалежнасці Арменія: Дзень Першай Рэспублікі , , , : Дзень пагранічніка Непал: Дзень Рэспублікі Філіпіны: Дзень сцяга : Дзень усталявання міру і дэмакратыі

Спасылкі Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі // Архивы Беларуси

528