Пірэне́і (, , , , ) — горная сістэма ў Францыі, Іспаніі і Андоры, паміж Біскайскім залівам і Міжземным морам.
Даўжыня — 450 км, вышыня — да 3404 м (пік Анета). На захадзе развіты вапнякі, карст; у цэнтры — пераважна крышталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 км²); на ўсходзе хрыбты паніжаюцца, чаргуючыся з міжгорнымі ўпадзінамі. У ніжніх частках схілаў — зараслі міжземнаморскіх кустарнікаў, да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — кустарнікі і сенажаці. Радовішчы баксітаў, жалезных руд. Важны кліматападзел (на поўнач ад Пірэнеяў — тэрыторыя з умераным кліматам, на поўдзень — з субтрапічным).
Эпанімам Пірэнеяў з’яўляецца Пірэна — гераіня антычнай міфалогіі, якая была разадрана звярамі і пахавана на ПірэнеяхСілій Італік. Пуніка, III, 415-443: тэкст на лацінскай мове.
Гл. таксама Пірэнейскі паўвостраў Вінемаль
Спасылкі Фатаграфіі Пірэнэяў
Катэгорыя:Горныя сістэмы Еўропы Катэгорыя:Горы Іспаніі Катэгорыя:Горы Францыі Катэгорыя:Горы Андоры Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Пірэнеі