Новы палац () — палац у цэнтры Штутгарта, Бадэн-Вюртэмберг.
Палац-рэзідэнцыя вюртэмбергскіх герцагаў і каралёў быў пабудаваны ў 1746—1807 гадах. Побач з палацам знаходзіцца Стары замак, разам яны ўтвараюць Палацавую плошчу Штутгарта. У канцы Другой сусветнай вайны палац быў амаль цалкам разбураны. У 1957 годзе было вырашана аднавіць палац. Сёння ў будынку размяшчаюцца міністэрствы фінансаў і культуры зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Германіі Катэгорыя:Славутасці Штутгарта