Адэназін — нуклеазід, які складаецца з адэніна, злучанага з рыбозай (рыбафуранозай) β-N9 - гліказіднай сувяззю. Уваходзіць у склад некаторых ферментаў, АТФ і нуклеінавых кіслот.
Адэназін грае важную ролю ў біяхімічных працэсах, такіх як перадача энергіі (АТФ і АДФ) і сігналаў (цАМФ). Адэназін таксама з'яўляецца нейратрансмітарам інгібітарнага тыпу. Мяркуюць, што ён грае ролю ў стымуляцыі сну і падаўленні бадзёрасці, бо яго канцэнтрацыя павялічваецца падчас няспання арганізма.
Літаратура Адэназін // Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 8.
Катэгорыя:Антыарытмічныя сродкі Катэгорыя:Судзінапашыральныя сродкі Катэгорыя:Нуклеазіды Катэгорыя:Пурыны