Барыс Міхайлавіч Ле́він (, Віцебск — , Віцебск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1967).

Біяграфія Скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным вучылішчы ў Ленінградзе (1937). У 1931—1938 гг. працаваў у Віцебскім ТРАМе, БДТ-3, Беларускім тэатры юнага гледача імя Крупскай, у 1938—1983 гг. у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Ролі ў тэатры Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Пан Бараноўскі («Несцерка» В. Вольскага), Рабінін («Святло з Усходу» П. Глебкі), Дзед («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Альховік («Трывога» А. Петрашкевіча), Капелан («Дамы і гусары» А. Фрэдры), Прапацей («Ягор Булычоў і іншыя»), Сініцын («Так і будзе» К. Сіманава), Кісель («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра).

Прызнанне Заслужаны артыст БССР

Літаратура Валодзько, Г. Годы сталасці, годы прызнання / Г. Валодзько // Віцебскі рабочы. — 1974. — 1 ліп. — С. 3. Левін Барыс Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 16.

Подлипский, А. М. Заслуженный артист БССР Борис Левин / А. М. Подлипский. — Витебск, 2007. — 80 с. — (Жизнь замечательных людей Витебщины). 70 гадоў з дня нараджэння Барыса Міхайлавіча Левіна, беларускага акцёра, заслужанага артыста БССР // Мастацтва Беларусі. — 1984. — № 7. — С. 76.

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР