thumb|left|Палацца Строцы, Фларэнцыя thumb|Палацца Век'ё, Фларэнцыя Пала́ццаНапісанне дадзена ў адпаведнасці з Беларускай энцыклапедыяй. ( ад — палац) — італьянскі гарадскі палац-асабняк XV—XVIII стст. Назва паходзіць ад Палацінскага ўзгорка, дзе старажытнарымскія імператары ўзводзілі свае палацы. Палацца ўяўляе сабою тып гарадскога палаца-асабняка, характэрны для італьянскага Адраджэння, склаўся ў XV ст. пераважна ў Фларэнцыі. З'яўляецца адным з першых тыпаў будынка ўніверсальнага прызначэння.
Класічны тып палацца — трохпавярховы (радзей дзвюх- ці чатырохпавярховы) будынак з велічным фасадам, які выходзіў на вуліцу, і ўтульным дваром. Кампазіцыйны цэнтр будынка быў унутраны дом, абнесены аркавымі галерэямі. Першы паверх адводзіўся пад службовыя памяшканні, на другім размяшчаліся парадныя пакоі і залы, на трэцім — жылыя пакоі. Палацца Рыма, Генуі, Венецыі і іншых італьянскіх гарадоў мелі свае ўласныя архітэктурныя рысы. Асабліва славіліся палацца Фларэнцыі.
Гл. таксама Палацці-дэі-Ролі — квартал 42 рэнесансных палацца ў Генуі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктура Італіі