thumb|right|350px|Персанажы
«Пасвячэнне імператара Напалеона I і каранаванне імператрыцы Жазэфіны ў саборы Парыжскай Божай Маці 2 снежня 1804 года» () — карціна французскага мастака Жака Луі Давіда.
Карціна была створана Давідам па заказе самога Напалеона I. На ёй намаляваны эпізод каранацыі імператара, які адбыўся 2 снежня 1804 года ў саборы Парыжскай Божай Маці. Давід абраў момант, калі Напалеон карануе Жазэфіну, а Папа Пій VII дае яму сваё блаславенне. Давід стварыў сваё палатно пад уражаннем ад карціны «Каранацыя Марыі Медычы» Рубенса. Давід працаваў над карцінай 3 года і завяршыў працу ў 1807 г. У лютым 1808 года яна была выстаўлена на ўсеагульны агляд. Маці Напалеона не было на яго каранацыі, але калі ён заказваў карціну, папрасіў Давіда намаляваць яе ў самым цэнтры.
У наш час карціна знаходзіцца ў 75-й зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 3699.
Персанажы Напалеон I Жазэфіна Багарнэ Летыцыя Рамаліна — маці Напалеона Людовік I Банапарт Жазеф Банапарт Напалеон-Карл — сын Людовіка Банапарта і Гартэнзіі Багарнэ Сёстры Напалеона Шарль Франсуа дэ Лебрэн Жан Жак Режы дэ Камбасерэс Луі Аляксандр Берцье Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор Іахім Мюрат Папа Пій VII Жак Луі Давід
Літаратура
Спасылкі
Інтэрактыўны ролік, прысвечаны карціне Гісторыя стварэння карціны
Катэгорыя:Карціны Давіда Катэгорыя:Карціны 1807 года Катэгорыя:Карціны са збораў Луўра Катэгорыя:Сабор Парыжскай Божай Маці