Глінкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — Глінка.

Геаграфія Плошча раёна — 1223,2 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Дарагабужскім раёнам, на паўночным захадзе з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ельнінскім раёнам.

Размяшчаецца ў заходняй частцы Ельнянскага і ўсходняй частцы Пачынкаўскага узвышшаў, абмежаваных з паўночнага захаду Верхнедняпроўскай нізінай. Па тэрыторыі раёна цячэ некалькі рэк: Дняпро — на працягу 30 км, і яго прытокі Устрам — 52 км, Воласць — 40 км, Бароўка — 17 км, прыток Сажа — Хмара.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя. Лясы займаюць 48,2 % тэрыторыі.

Гісторыя Раён быў утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былых Смаленскага і Ельнінскага паветаў Смаленскай губерні. У 1961 годзе быў расфармаваны і ўлучаны ў склад Ельнянскага раёна. Адноўлены ў 1980 годзе.

Дэмаграфія Колькасць насельніцтва — 6,081 тыс. чалавек (2005). Усё насельніцтва жыве ў 6 сельскіх умовах.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 6 сельскіх паселішчаў: Глінкаўскае сельскае паселішча Белахолмскае сельскае паселішча Берднікаўскае сельскае паселішча Балтуцінскае сельскае паселішча Дабромінскае сельскае паселішча Рамаданаўскае сельскае паселішча

Эканоміка

Транспарт Аднакалейная неэлектрафікаваная чыгуначная лінія Смаленск — Сухінічы.

Спасылкі Помнікі архітэктуры Глінкаўскага раёна Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці