Дарагабу́жскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) у Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дарагабуж.

Геаграфія Плошча раёна складае 1,772 тыс. км².

Мяжуе з Вяземскім, Глінкаўскім, Ельнянскім, Кардымаўскім, Сафонаўскім, Угранскім і Ярцаўскім раёнамі.

Гісторыя Раён утвораны 1 кастрычніка 1929 года ў складзе Заходняй вобласці. З 27 верасня 1937 года ў складзе Смаленскай вобласці. У 1963 раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія Насельніцтва — 29 800 чалавек (2008).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне 2 гарадскіх і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы Дарагабужскае гарадское паселішча Верхнедняпроўскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы Алексінскае сельскае паселішча Міхайлаўскае сельскае паселішча Усвяцкае сельскае паселішча

Эканоміка На тэрыторыі раёна працуюць: 12 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 5 сялянска-фермерскіх гаспадарак і 2 перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Транспарт Рэгіянальная аўтамабільная дарога Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаўль (А101).

Памятныя мясціны Царква Св. Аляксандра Неўскага ў в. Алексіна. Царква Св. Ціхана Задонскага і царква Увядзення ў Храм Прасв. Багародзіцы ў в. Болдзіна. Царква Маці Божай Адзігітрыі ў в. Рэкты.

Спасылкі Дарагабужскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці