Гродзенскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Гродна.

Гісторыя Гродзенскі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы.

У 1921 г. Гродзенскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Гродзенскі павет.

Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывала 204,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 65,7 %; яўрэі — 19,9 %; рускія — 6,2 %; палякі — 5,7 %; літоўцы — 1,4 %. У павятовым горадзе Гродна пражывала 46 919 чал.Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў

Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце была 21 воласць: Берштаўская воласць (цэнтр — с. Бершты), Багародзіцкая воласць (цэнтр — с. Масаляны), Вяліка-Бераставіцкая воласць (цэнтр — м. Вяліка-Бераставіца), Верцялішкаўская воласць (цэнтр — с. Верцялішкі), Воўпаўская воласць (цэнтр — м. Воўпа), Гожская воласць (цэнтр — с. Гожа), Галынская воласць (цэнтр — с. Галынка), Горніцкая воласць (цэнтр — с. Капцёўка), Гудзевіцкая воласць (цэнтр — с. Гудзевічы), Дубненская воласць (цэнтр — с. Дубна), Жытамлянская воласць (цэнтр — с. Жытомля), Індурская воласць (цэнтр — в. Пракопавічы), Каменская воласць (цэнтр — м. Каменка), Крынкаўская воласць (цэнтр — м. Крынкі), Лашанская воласць (цэнтр — в. Вялікія Кавалічы), Лунненская воласць (цэнтр — м. Лунна), Мала-Бераставіцкая воласць (цэнтр — с. Малая Бераставіца), Мастоўская воласць (цэнтр — м. Масты), Азёрская воласць (цэнтр — м. Азёры), Скідзельская воласць (цэнтр — м. Скідзель), Сабалянская воласць (цэнтр — с. Сабаляны) Ураднікі павета Гродзенскія павятовыя маршалкі

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні