Пераго́н (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Ля вёскі цячэ рака Перагонка.

Назва Назва паходзіць ад таго, што жыхары вёскі былі прыгонныя, якіх, паводле падання, сюды перасяліў, перагнаў жыць пан.

Гісторыя На карце 1777 года пазначана разам з вадзяным млынам. У 1884 годзе 70 двароў, 546 жыхароў, заезны дом. У 1906 годзе разам з вёскамі Прудок, Слаўня, Чарнякоўка ўваходзіла ў Слаўненскае таварыства сялянаў — уладанне пана Лаўрыненкі. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 113 двароў, 792 жыхары.

Насельніцтва 2011 год — 28 чалавек 2010 год — 45 чалавек 1999 год — 109 чалавек 1926 год — 113 чалавек

Інфраструктура У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг.

Вядомыя асобы Марат Мікітавіч Гроднікаў (1948—2020) — беларускі архітэктар.

Спасылкі

Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна