Папо́ўка (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Гісторыя Паводле архіўных матэрыялаў, належала Слаўгараду, цэрквам Раства Багародзіцы і Міколы Цудатворцы. У 1796 было 9 двароў. У 1851 праз вёску была пракладзена частка шашы Масква — Варшава.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад Слаўгарада, за 76 км ад Магілёва, каля аўтамабільнай дарогі . У напрамку на паўночны ўсход ад Папоўкі працякае рака Пясчанка.
Насельніцтва 2011 год — 196 чалавек 2010 год — 192 чалавекі 2000 год — 164 жыхары, 71 двор 1999 год — 166 чалавек
Інфраструктура У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, сельская бібліятэка, ДУА «Васькавіцкая сярэдняя школа», ДУА «Папоўскі яслі-сад», комплексны прыёмны пункт, крама, закусачная, цэх перапрацоўкі а. Папоўка.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура — С. 357.
Ліст карты N-36-74. Выданне 1981 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Васькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна