Улу́кі (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва Назва вёскі паходзіць ад таго, што размешчана яна на луцэ, якая ўтворана рэкамі Раста і Ляснянка, т. б. знаходзіцца ля лукі, каля лукі. Старажылы таксама сцвярджаюць, што рака Проня адрэзала луку, выпраміла сваё ручво. Паселішча на луцэ і стала называцца Улукі.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 448зв..

У 1782 годзе згадваецца пад назвай Улоскі. У 1783 годзе 58 двароў, 282 жыхары. У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151. У 1896 годзе маёнтак належаў купцу Мацейсону, які валодаў 3721 дзесяцінай зямлі, з вадзянымі млынамі, карчмой (1882). У вёсцы быў млын на р. Чыстая Лужа.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена. З 132 даваенных дамоў было знішчана 126, забіта 16 чалавекБаза «Спаленыя вёскі» .

Насельніцтва 2011 год — 46 чалавек 2010 год — 50 чалавек 1999 год — 85 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг.

Вядомыя асобы І. К. Цішчанка (1930 — ?) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавецЦішчанка Іван Кірылавіч І. Р. Цішчанкат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (1912—1987) — беларускі хімік-арганік

Спасылкі

Ваенныя пахаванні

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна