Гай Дзмітрыевіч Гай (Гайк Бжышкян(ц), ) — — савецкі ваеначальнік, Камкор, герой Грамадзянскай вайны. 11 снежня 1937 расстраляны падчас кампаніі . Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны.
Біяграфія
Раннія гады Армянін, нарадзіўся ў Таўрызе (Персія), у сям'і народнага настаўніка.
У 1901 пераязджае ў Тыфліс, дзе вучыцца ў армянскай духоўнай семінарыіСталин был не прав, послав Гая на эшафот (Эдуард ГАСПАРЯН) (ПЕРСОНЫ. ИЗВЕСТНЫЕ АРМЯНЕ) .
З 1903 года браў удзел у рэвалюцыйным руху ў Закаўказзі. Член РСДРП з 1904 года (паказваюць на яго ўступленне ў Армянскую сацыял-дэмакратычную (гнчакскую) партыю і ў атрад ).
Пасля заканчэння школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе добраахвотна адправіўся на фронт. Камандуе ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўказскім фронце супраць туркаў. У першую сусветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана, генералам Юдзенічам быў узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.
Служба ў РСЧА
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у РКП(б). Падчас Грамадзянскай вайны на чале сфармаваных ім частак вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпуса і . У ліпені 1918 кіраваў абаронай Сімбірска. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазіцыі для абароны пацярпеў паразу ад наступу падпалкоўніка У. О. Капеля, які ўзяў горад 21 ліпеня 1918. Камандаваў наступнымі часткамі і злучэннямі:
ліпень — лістапад 1918 г.: (з лістапада 1918 — 24-я Сімбірская), якая ўзяла Сімбірск і атрымала найменне «Самара-Ульянаўская Жалезная дывізія». За яго подпісам адпраўлена вядомая тэлеграма Леніну, які папраўляўся пасля замаху: «Узяцце вашага роднага горада, гэта адказ за адну вашу рану, а за іншую рану будзе Самара». У дывізіі служыў Г. К. Жукаў, які пасля з вялікай павагай адгукаўся пра Гая ў сваіх мемуарах. Менавіта па ініцыятыве Гая Жукаў ў 1924 годзе паступіў у Вышэйшую кавалерыйскую школу ў Маскве. снежань 1918 — чэрвень 1919 г.: ў складзе Усходняга фронту РСЧА, якую прыняў пасля адбыцця М. М. Тухачэўскага на Паўднёвы фронт і якой камандаваў падчас ; жнівень-верасень 1919 г.: ; з 25 верасня 1919 года па 3 сакавіка 1920 годаrkka.ru. cavalry. Кавалерия гражданской войны. Командный состав кавалерийских соединений и объединений : .
Вясной 1920 камандаваў 2-м каўказскім кавалерыйскім корпусам . Падчас савецка-польскай вайны — камандуючы , гераічна дзеючым на Заходнім фронце РСФСР. У жніўні 1920 3-і Кавалерыйскі корпус з часткамі быў акружаны польскімі войскамі, пасля найцяжэйшых баёў ва Усходняй Прусіі.
У 1922 годзе наркамваенмар Арменіі, пасля займаўся ваенна-педагагічнай і навуковай працай.
У 1923 годзе скончыў . У маі таго ж года камандзір і ваенкам , потым 3-га кавалерыйскага корпуса.
У 1924—1925 гадах начальнік ваеннага гарнізона Мінска.
З 1926 года працягнуў вучобу ў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Пасля яе заканчэння ў 1927 годзе, загадвае там кафедрай і праз два гады абараняе дысертацыю.
У 1933—1935 гадах прафесар кафедры ваеннай гісторыі .
Аўтар кніг «У баях за Савецкую Беларусь» і нарыса аперацый 3-га коннага корпуса (абедзве непублікаваныя).
Апала і гібель У чэрвені 1935 быў зняты з усіх пастоў, звольнены з войска, выключаны з партыі. 3 ліпеня 1935 быў арыштаваны па абвінавачванні ў «стварэнні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісце Генрыху Ягодзе са следчага ізалятара прызнаў, што, «будучы выпіўшы, у прыватнай гутарцы з беспартыйным, сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё роўна яго прыбяруць“»Соколов Б. В. Наркомы страха. М.: АСТ-Пресс, 2001. С. 78. Жонка Гая, Наталля Якаўлеўна звярнулася па дапамогу да старога рэвалюцыянера , якому Сталін праз памочніка перадаў: «НКУС разбярэцца». 15 кастрычніка 1935 года быў прысуджаны Адмысловай нарадай пры НКУС СССР па абвінавачванні ў дачыненні да контррэвалюцыйнай групы да 5 гадоў лагераўСайт таварыства «Мемарыял». Пры перасылцы ў Яраслаўскую турму 22 кастрычніка 1935 года здзейсніў пабегШрейдер М. П. НКВД изнутри: Записки чекиста. — М. : Возвращение, 1995., але ўжо праз некалькі дзён быў затрыманы супрацоўнікамі НКУСМясников, В. Последний бой Гая // Коммунар. — 1989..
Два гады знаходзіўся ў зняволенні. У канцы 1937 (11 снежня) у ходзе кампаніі масавых «чыстак» у РСЧА быў расстраляны. Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны і адноўлены ў партыі (пасмяротна).
Узнагароды За ўдзел у Першай сусветнай вайне узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і адным медалём. Быў двойчы ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонага СцягаКАВАЛЕРЫ ОРДЕНА КРАСНОГО ЗНАМЕНИ РСФСР, Присвоение 2-oго ордена Красного Знамени.: у 1918 годзе за баявыя дзеянні ў раёне Волгі і ў 1920 годзе за польскую кампанію. ганаровы грамадзянін МінскаГая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив
Памяць
У 1959 годзе ў Арэнбургскай вобласці, як мяркуецца, імем Гая названы названы горад. У Ерэване яго імем названы праспект, а таксама пастаўлены помнік. У Чыгуначным раёне горада Ульянаўска ў 1967 годзе яго імем названа вуліца, якая стала праспектам, а таксама ўзведзены помнік. Маюцца таксама вуліцы Гая ў гарадах Гродна, Мінск, Самара, Арэнбург і Стары Аскол; і бульвар Гая ў горадзе Тальяці. У цэнтральнай частцы г. Арэнбурга ў гонар Г. Д. Гая названая вуліца, на якой усталяваны яго бюст. У 1963 годзе ў яго гонар быў названы рачной пасажырскі цеплаход «Камдзіў Гай». У 1967 годзе была выпушчаная паштовая марка СССР, прысвечаная Гаю. Гайк Бжышкян некалькі разоў згадваецца ў рамане «Кліч аратых», які апавядае аб партызанскай барацьбе армянскіх гайдукоў супраць асманскіх уладаў на рубяжы XIX—XX стагоддзяў. Г. Д. Гай — персанаж фільмаў «Пыл пад сонцам» (Літоўская кінастудыя, 1977) і «» (Свярдлоўская кінастудыя, 1987). Г. Д. Гай — персанаж рамана «Дыктатар» (Выдавецкі дом «Армада», 1998).
Сачыненні Первый удар по Колчаку. Ленинград, 1926. На Варшаву! Действия 3 конного корпуса на Западном фронте. Москва — Ленинград, 1928. В боях за Симбирск. Ульяновск, 1928.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Гай, Гая Дмитриевич // Гражданская война и военная интервенция в СССР: Энциклопедия. — М., 1983. — С. 138. Гай, Гая Дмитриевич (Канд. ист. наук; 1887—1937) // На Варшаву! Действия 3 конного корпуса на Западном фронте. Июль-август 1920 г.
По следам Гая. — Свердловск: Средне-Уральское книжное издательство, 1975. — 272 с. Лазарев С. Е. Подрезанные крылья (Неизвестное из жизни спецслужб) // Военно-исторический журнал. 2012. № 5 (625). С. 66-70. Лазарев С. Е. Судьба комкора Г. Д. Гая в контексте трагических событий 1930-х гг. // История в подробностях. «Большой террор». Москва, 2012. № 6 (24). С. 22-27. Социокультурный состав советской военной элиты 1931—1938 гг. и её оценки в прессе русского зарубежья. — Воронеж: Воронежский ЦНТИ — филиал ФГБУ «РЭА» Минэнерго России, 2012. — 312 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-4218-0102-3
М. Шумейка. Камандзір жалезнай дывізіі // . С.40—43.
Спасылкі Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Арменіі Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Узнагароджаныя Георгіеўскім медалём Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Палітыкі Арменіі Катэгорыя:Постаці Мінска Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Асобы на марках