Анатоль Аляксандравіч Брусевіч (нар. , ) — беларускі паэт, перакладчык, даследчык гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў. Доктар філалагічных навук (2026).
Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ГрДУ) у 1999 годзе, у 2000 — магістратуру, у 2003 — аспірантуру пры кафедры польскай філалогіі ГрДУ. З 2003 года працуе ў ГрДУ, з 2007 — дацэнт кафедры польскай філалогіі, з 2026 — прафесар кафедры беларускай філалогіі.
У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815—1823 гг.)» (навуковы кіраўнік — Святлана Мусіенка). У 2025 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Станаўленне і ўзаемадзеянне паэтычных парадыгм у эстэтычнай прасторы беларуска-польскага культурнага памежжа» (навуковы кансультант — Алесь Бельскі).
Аўтар манаграфій «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008), «Беларуская і польская паэзія другой паловы ХІХ — пачатку ХХ ст.: станаўленне і дыялог мастацкіх парадыгм» (Гродна, 2024).
Пераклаў на беларускую драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», асобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.
Друкуецца з 1989 года ў беларускіх і замежных выданнях. Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021).
Вершы Анатоля Брусевіча перакладалі на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.
Прызнанне
Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2017).
Крыніцы
Літаратура Пяткевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына. — Мінск, 1995. Петрушкевіч А. М. Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах. Гродна, 2010 Петрушкевіч А. М. Дуэль дзвюх эстэтык: паэзія Анатоля Брусевіча // Творчество Адама Мицкевича и современная мировая культура: сборник научных работ / ГрДУ. — Гродно: Ламарк, 2010. — С. 288—294. Петрушкевіч А. М. Апошні паэт Гародні // Верасень. — 2012. — № 1. — С. 184—191. McMillin Arnold B. Writing in a cold climate : Belarusian literature from the 1970s to the present day. London : Maney, 2010
Спасылкі Анатоль Брусевіч Анатоль Брусевіч на хвалях «Радыё Марыя» Анатоль Брусевіч у перадачы «Кантэкст» на канале «Суполкі беларускіх пісьменнікаў» Творы на старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат»
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з грузінскай мовы