Яўген Гудзь (, , сапраўднае імя — Яўгеній Аляксандравіч Мікалаеў; ) — вакаліст гурта Gogol Bordello, акцёр і дыджэй.

Біяграфія Яўген Гудзь — заснавальнік гурта Гогаль Бардэла, нарадзіўся 6 верасня 1972 ў Баярцы, непадалёк ад Кіева. Пасля аварыі на ЧАЭС быў з сям’ёй эвакуіраваны на Заходнюю Украіну. Пазней, у якасці бежанца, Гудзь пабываў у многіх краінах Еўропы — у Польшчы, Венгрыі, Аўстрыі, Італіі, а ў 1990 годзе эміграваў у ЗША, дзе асеў спачатку ў Вермонце, а ў 1997 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк.

Яшчэ ў Вермонце Гудзь заснаваў гурт The Fags і Flying Fuck. У Нью-Ёрку ён пазнаёміўся з членамі сваёй цяперашняй каманды — Сяргеем Рабцавым, Юрыем Лемешавым і іншымі.

Першапачаткова гурт называўся «Hutz and the Bela Bartoks», але, па словах Яўгена, «nobody knows who the hell Bela Bartok is in the United States» (пераклад: «ніхто ў Злучаных Штатах не ведае, хто, чорт вазьмі, такі гэты Бела Бартак»).

Спасылкі Яўген Гудзь на imdb.com

Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Поп-вакалісты