Булонь-Біянкур (), або Булонь — камуна ў заходнім прыгарадзе Парыжа. Самы густанаселены прыгарад Парыжа. Раней быў індустрыяльным раёнам, але ў другой палове XX стагоддзя стаў адным з галоўных (нароўні з Дэфансам) месцаў для вядзення бізнесу ў рэгіёне.

Гісторыя У 1100 годзе на адным з паваротаў Сены з’явілася маленькая вёска пад назвай Менюль-ле-Сен-Клод (), населеная галоўным чынам лесарубамі. У лютым 1319 года кароль Філіп V загадаў пабудаваць у гэтай вёсцы царкву, якую змаглі б наведваць парыжане. Яна была пабудавана на ўзор царквы Нотр-Дам, размешчанай у горадзе Булонь-сюр-Мэр. Пасля заканчэння будаўніцтва царквы назва горада было зменена на Булонь-ля-Пціт (, Маленькая Булонь). Нотр-Дам стаў месцам сталага паломніцтва парыжан, яго нават наведвала Жанна д’Арк. Дарэчы, менавіта ў гонар гэтай царквы атрымаў сваю цяперашнюю назву Булонскі лес, раней ён быў лесам Руўрэ.

1 студзеня 1960 года Парыж быў пашыраны за кошт анексіі суседніх камун. Камуны Аціль і Пасі былі падзелены паміж Парыжам і Булонь-Біянкур.

Геаграфія Булонь-Біянкур — заходні прыгарад Парыжа. На ўсходзе ён мяжуе з XVI акругай Парыжа, на поўначы з Булонскім лесам, з поўдня і захаду абмываецца водамі Сены.

Эканоміка Булонь — адзін з эканамічных цэнтраў Парыжскага рэгіёна. У сферы паслуг занята прыкладна 85 % працоўных месцаў камуны.

Сярод вялікай колькасці розных прадпрыемстваў тут размяшчаюцца офісы і буйных кампаній: Renault Thomson Bouygues telecom TF1 Omnicom

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомы асобы Бертран Бліе — французскі рэжысёр Ганна Гавальда (1970) — французская пісьменніца Іпаліт Жырардо (1955) — французскі акцёр Гіём Канэ — французскі рэжысёр, сцэнарыст Жэрар Ланвен (1950) — французскі акцёр Цьеры Лерміт (1952) — французскі акцёр Гаспар Ульель (1984) — французскі акцёр Марына Фуа (1970) — французская актрыса

Крыніцы

Спасылкі

Boulogne-Billancourt афіцыйны сайт Гісторыя горада

Катэгорыя:Камуны дэпартамента О-дэ-Сен