Дзмі́трый Вале́р’евіч Ма́ркаў (; , , БССР) — лёгкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, чэмпіён Еўропы і свету.
Біяграфія Дзмітрый выйшаў са складу Беларускай атлетычнай асацыяцыі і адмовіўся спаборнічаць за Беларусь падчас чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 1998 годзе. Пераехаў у Аўстралію, а ў 1999 годзе атрымаў аўстралійскае грамадзянства. Пасля гэтага ўсталяваў рэкорд Акіяніі, скокнуў на вышыню 5,95 м, а падчас чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў 2001 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд 6,05 м (такім чынам, уваходзіць у дванаццатку атлетаў, якія змаглі пераадолець 6-метровы бар’ер). На Алімпіядзе 2000 года заняў пятае месца.
Мае жонку Валянціну. Жыве і трэніруецца ў Адэлаідзе. Асабісты трэнер: Андрэй Цівончык — беларускі лёгкаатлет, які таксама пакінуў Беларусь і ў 1994 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства.
Спасылкі Біяграфічная даведка на IAAF.org (анг.) Біяграфічная даведка на сайце Аўстралійскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (анг.; з аўдыё і відэа)
Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты Аўстраліі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Імігравалі ў Аўстралію з Беларусі