Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (; 31 сакавіка 1972, , Чылі) — іспанскі , , , .

Біяграфія Нарадзіўся ў Сант’яга (Чылі) у сям’і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «Мора ўнутры» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).

Фільмаграфія 2015: Regresión («Зацьменне») 2009: Agora («Агара») 2004: Mar adentro («Мора ўнутры») 2000: The Others («Іншыя») 1997: Abre los ojos («Расплюшчы вочы») 1996: Tesis («Дыпломная праца»)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Афіцыйная старонка фільму «У адкрытае мора»

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі