УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (ВДАВМ, ) — адзіная ВНУ Беларусі ў галіне ветэрынарыі. Да 1994 года акадэмія была вядомая як «Віцебскі ордэна „Знак Пашаны“ ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Знаходзіцца ў Віцебску, 1-я вуліца Даватара, 7/11.

Гісторыя Заснавана як ветэрынарны інстытут у 1924 годзе на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума (заснаваны ў 1921), губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея, ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (заснавана ў 1913). У тым жа годзе прысвоена імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1 кастрычніка 1994 года інстытут ператвораны ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

Архітэктура

Акадэмія знаходзіцца ў былым будынку Пазямельна-сялянскага банку, пабудаваным ў 1917 годзе (архітэктар Тарасаў) у псеўдарускім стылі. 2-павярховы будынак Е-падобны ў плане на цокальным паверсе, з 3 бакоў фланкаваны вежамі. Вежа на рагу вуліц Баўмана і Даватара вылучаецца маштабнасцю, мае выразнае карнізнае дзяленне машыкуляй і 3-ярусны шацёр з «цыбулінкай». Галоўны ўваход завяршаецца кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога стылізаваны герб Віцебскай губерні.

Структура

5 факультэтаў 28 кафедраў аграрны каледж у Лужасне філіял у горадзе Рэчыца цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя лабараторыя інфармацыйных тэхналогій

Факультэты

ветэрынарнай медыцыны біятэхналагічны Міжнародных связей, прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Пры акадэміі працуюць аспірантура і дактарантура па ветэрынарнай, сельскагаспадарчай і біялагічнай спецыяльнасцях, функцыянуюць саветы па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара і кандыдата навук па пяці навуковых спецыяльнасцях.

Сёння ў акадэміі працуюць 323 выкладчыкі, сярод іх 137 кандыдатаў і 23 дактары навук.

Навучаецца 4891 студэнтаў. Усяго на вочных факультэтах навучаецца 2550 студэнтаў, з іх 2161 на факультэце ветэрынарнай медыцыны, 389 — на зааінжынерным, 1295 — на завочным факультэце. На факультэце павышэння кваліфікацыі за год праходзяць перападрыхтоўку 2500 чалавек.

Рэктары

1924—1928 — Яўген Піліпавіч Алонаў (1875—1929) снежань 1928-лістапад 1931 — Аляксандр Мікалаевіч Антанікоўскі лістапад 1931—1933 — Іван Васілевіч Увараў 1933—1936 — Міхаіл Іосіфавіч Эрдман 1 студзеня 1936—1937 — Канстанцін Пятровіч Баздыраў 1 жніўня 1937—1941 — Рыгор Якаўлевіч Белкін 1944—1968 — Уладзімір Піліпавіч Лемеш 1968—1995 — Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў 1995—1998 — Анатоль Філімонавіч Магіленка 1998—2016 — Антон Іванавіч Ятусевіч 2016—2024 — Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка з 26 верасня 2024 — Вольга Сяргееўна Горлава

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Мікалай Георгіевіч Сіпко Пётр Аляксандравіч Буланаў Сяргей Мікалаевіч Вышалескі Харытон Сцяпанавіч Гарагляд Зінаіда Сяргееўна Гараінава (1914—1969) — у 1961—1964 гг. загадчык кафедрай унутраных незаразных хвароб Аляксандр Мікалаевіч Данілаў Праскоўя Сцяпанаўна Іванова (1904—1970) — з 1956 г. загадчык кафедрай паразіталогіі Мікалай Андрэевіч Кавалёў Пётр Васілевіч Каймакоў (1894—1973) — доктар ветэрынарных навук, прафесар, загадчык кафедры ўнутраных незаразных хвароб у 1955—1961 гг. — С. 440. Іван Мацвеевіч Карпуць Уладзімір Аляксандравіч Кірпічонак Любоў Паўлаўна Коўшыкава (1926—2010) — доктар ветэрынарных навук, прафесар, са снежня 1977 па чэрвень 1993 года загадчык кафедры анатоміі. Аляксандр Паўлавіч Курдзека Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі Уладзімір Піліпавіч Лемеш, з 1933 г. па ліпень 1941 г. выконваючы абавязкі загадчыка кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы, рэктар у 1944—1968 гг. Аляксандр Паўлавіч Лысенка Анатоль Філімонавіч Магіленка, рэктар (1995—1997) Віктар Віктаравіч Малашка Рыгор Сцяпанавіч Мастыка Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў Іван Мікалаевіч Нікітчанка Цімафей Георгіевіч Нікулін Іосіф Іосіфавіч Плаўскі Фёдар Фёдаравіч Порахаў — дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны (1965—1969), загадчык кафедрай унутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы (1964—1979), прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы і фармакалогіі (1979—1993)Порохов Фёдор Фёдорович // Сайт акадэміі Альберт Андрэевіч Саланека Валерый Міхайлавіч Холад Аляксандра Мікалаеўна Чарадкова — доктар біялагічных навук, у 1961—1970 гг. загадчык кафедрай нармальнай і паталагічнай фізіялогіі — С. 314. Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў Ганна Васілеўна Шарэйка Леанід Ісакавіч Шофман Іосіф Антонавіч Шчарбовіч

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акадэміі Беларусі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Віцебска

Катэгорыя:Ветэрынарныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам «Знак Пашаны»