Аляксе́й Канстанці́навіч Гле́баў (, в. Звяровічы, Смаленская губерня (цяпер Краснінскі раён, Смаленская вобласць, Расія) — , , БССР) — беларускі , народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).

Біяграфія

А. К. Глебаў нарадзіўся ў вёсцы Звяровічы (сучасны Краснінскі раён Смаленскай вобласці). У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў М. А. Керзіна. Адзін з арганізатараў у Віцебску Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1955 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць

Працаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі. Лепшыя работы адметныя тонкай мадэліроўкай формаў, пластычнасцю і эмацыйнай выразнасцю, майстэрствам выканання ў матэрыяле.

Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР (бюст М. В. Фрунзэ, 1933), ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі (1936) і Палаца піянераў і школьнікаў (1940) у Мінску, скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» для будынка Усесаюзнай сельскагаспадачай выстаўкі ў Маскве (1940).

Скульптар шмат гадоў працаваў над помнікам беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. У 1946 годзе была створана невялікая па памерах мадэль першадрукара з глобусам у руках. У 1954 годзе з дрэва была выразаная новая статуя Скарыны, якая экспанавалася ў 1955 годзе на ВДНГ у Маскве.

У 1967 годзе Глебаў стварыў мадэль помніка Скарыну для Полацка. Адліць з бронзы скульптуру ён не паспеў, што зрабілі за яго яго вучні — скульптары Ігар Глебаў і Андрэй Заспіцкі.

У 1976 годзе Аляксею Глебаву пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР за помнік Францыску Скарыну ў ПолацкуК 105-летию народного художника Беларуси Алексея Глебова .

Творы Манумент Перамогі ў Мінску (1954), у сааўтарстве з А. А. Бембелем, З. І. Азгурам, С. І. Селіханавым Група «Грамадзянская вайна ў Беларусі» (гліна, 1937—1940, не захавалася) Конная статуя Л. М. Даватара (гіпс, 1945, Абласны краязнаўчы музей, Віцебск) Партрэт У. І. Уладамірскага (бронза, 1949) Помнік Францыску Скарыну ў Полацку (1974). Помнік Сталіну ў Мінску (1952), у сааўтарстве з А. А. Бембелем, З. І. Азгурам, С. І. Селіханавым. Помнік Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1972), у сааўтарстве з І. Краўчанкам. Група «Максім Горкі і Янка Купала», 1949 «Георгій Скарына» (дрэва, 1954), «Пасля працы. Улікоўшчыца» (1957) Група «Сустрэча У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917» (гіпс, 1957—1958) — усё ў Мастацкім музеі БССР, Мінск Рэльеф «Партызаны Беларусі» (бронза, 1954) для помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам у Мінску. статуі «Юнацтва», «Плаўчыха» (абедзве 1963 год).

Сям’я Дзядзька скульптара Ігара Мікалаевіча ГлебаваКрылы Пегаса Лёшкі Глебушкі . Культура. № 19 (1197) 09.05.2015.

Узнагароды і памяць

Ордэн Леніна Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944)Выставка «И дольше века…» Народны мастак БССР (1955) Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976, пасмяртна)

Імя А. К. Глебава прысвоена мастацкаму каледжу ў Мінску. У 1971 г. на доме па адрасе вул. Захарава № 25, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. І. Краўчанка).

Літаратура

Никифоров П. П., А. К. Глебов. — М., 1960.

Спасылкі

Фатаграфія скульптуры «Георгій Скарына» на сайце Вялікай савецкай энцыклапедыі

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснінскім раёне (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Асобы на марках