Шыфра Шлёмаўна Нясвіжская-Аталеская (, Мінск — ) — беларуская тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1957, кандыдат медыцынскіх навук 1940), прафесар (1962).
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і рабочага. Скончыла медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта ў 1925 г. З 1925 па 1928 год — урач Смалявіцкай раённай бальніцы, з 1928 па 1933 год — урач паліклінікі горада Мінска, па сумяшчальніцтве ардынатар кафедры факультэцкай тэрапіі Мінскага медінстытута, а затым да 1941 года — асістэнт гэтай жа кафедры, з 1941 па 1943 год — галоўны ўрач Кляўлінскай раённай бальніцы Куйбышаўскай вобласці; з 1943 па 1945 год — асістэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў Яраслаўлі, затым — у Мінску. З 1945 года дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; з 1960 па 1969 год — загадчык 2-й кафедры тэрапіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1969 года — пенсіянерка.
Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы прысвечаны вывучэнню паталогіі ўнутраных органаў (падстраўнікавай залозы, печані і інш.) пры склероме. Пад кіраўніцтвам Ш. Ш. Нясвіжскай абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі. Аўтар каля 50 навуковых публікацый.
Узнагароды Узнагароджана медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1967).
Літаратура
Спасылкі Несвижская-Аталеская Шифра Шлемовна // Сайт БелМАПА Несвижская-Аталеская, Шифра Шлемовна (доктор медицинских наук; 1897—1981) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук