Барыс Міхайлавіч Разенма́н (,  — ) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1976).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску (1945), Мінскі медыцынскі інстытут з адзнакай (1950). Працаваў клінічным ардынатарам кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1950—1954). У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Да характарыстыкі электракардыяграфічных зрухаў у дынаміцы пры шкарлятыне».

У 1954—1955 гг. працаваў у Акцюбінску па пуцёўцы Міністэрства аховы здароўя БССР. З 1956 па 1963 год асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у 1963—1964 гг. дацэнт той жа кафедры. На працягу 1964—1965 гг. быў старэйшым навуковым супрацоўнікам у сувязі з дысертацыйнай працай. З 1965 г. зноў працаваў асістэнтам, з 1966 г. — дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БелДІУУ. У 1970 г. абаронена доктарская дысертацыя «Біяхімія і фармакалогія дыфтэрыйнай інтаксікацыі». У 1976 годзе прысвоена званне прафесара па кафедры інфекцыйных хвароб. Звольнены ў 1992 гадзе ў сувязі са скарачэннем штата.

Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў — пытанні патагенезу і тэрапіі пашкоджанняў сардэчна-сасудзістай сістэмы пры вострых інфекцыях, біяхімічныя і фармакалагічныя механізмы разладаў пры дыфтэрыі, менінгіце, вострых дыярэйных інфекцыях.

Аўтар 85 навуковых публікацый.

Літаратура

Спасылкі Розенман Борис Михайлович // Сайт БелМАПА

Катэгорыя:Інфекцыяністы СССР Катэгорыя:Інфекцыяністы Беларусі