Прэзідэнт Мальты (, ) — кіраўнік Рэспублікі Мальта, гарант Канстытуцыі.Дадатак 2 Канстытуцыі Мальты Ён абіраецца Палатай Прадстаўнікоў Мальты тэрмінам на 5 год. Прэзідэнт узначальвае выканаўчую ўладу, уваходзіць у склад Парламента, назначае суддзяў. З 2024 Прэзідэнт Мальты — Мірыям Спітэры Дэбона.
Пасада была зацверджаная 13 снежня 1974 пасля абвяшчэння Мальты незалежнай рэспублікай. Апошні генерал-губернатар, Энтані Мама, стаў першым прэзідэнтам.
Дзейнасць Прэзідэнта апісваецца ў частцы 5 Канстытуцыі. На пасаду можа быць абраны толькі грамадзянін Мальты, які ніколі не быў суддзёй Вярхоўнага Суда або Прэзідэнтам, або членам камісій, згаданых у артыкулах 109, 118 і 120.
Спіс
№ Партрэт Імя Пачатак праўлення Канец праўлення 1 Энтані Мама 13 снежня 1974 27 снежня 1976 2 Антон Буціджыч 27 снежня 1976 27 снежня 1981 - Альберт Хізлер 27 снежня 1981 15 лютага 1982 3 Агата Барбара 15 лютага 1982 15 лютага 1987 - Пол Шверэб 15 лютага 1987 4 красавіка 1989 4 Чэнсу Табонэ 4 красавіка 1989 4 красавіка 1994 5 Уга Міфсуд Банічы 4 красавіка 1994 4 красавіка 1999 6 Гвіда дэ Марка 4 красавіка 1999 4 красавіка 2006 7 Эдзі Фенек Адамі 4 красавіка 2006 4 красавіка 2009 8 Джордж Абела 4 красавіка 2009
Катэгорыя:Мальта