КермекКермек у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239 (Limonium) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы, радзей паўкусты.

Лісце буйное, большай часткай толькі прыкаранёвае.

Кветкі у мяцёлках, дробныя, пяцічленныя, ружовыя, пурпурныя або жоўтыя; песцікі ніткападобныя.

Арэал і экалогія

Прадстаўнікі роду сустракаюцца на ўсіх кантынентах, але пераважна ад Міжземнамор'я да Цэнтральнай АзііБольшой Российский энциклопедический словарь: кермек . Прадстаўлены на тэрыторыі былога СССР 40 відамі, дзевяць сустракаецца ў Заходняй Сібіры і два на Алтаі .

Расліны гэтага роду часта растуць на засоленых глебах. Некаторыя ўтвараюць так званае перакаці-поле.

Віды

У розных крыніцах прыведзены розныя дадзеныя аб колькасці відаў, якія ўваходзяць у склад роду: 200, 300. Па дадзеных сайта Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) агульная колькасць відаў кермека складае 350.

У ЦБС НАНБ інтрадукаваны віды: Кермек Бандуэлі, , , і .

Некаторыя віды паводле сайта GRINСпіс відаў роду Кермек на сайце GRIN з пазначэннем арэалу:

. Узбярэжжы паўночнага ўсходу Паўночнай Амерыкі (ЗША і Канада), у тым ліку берагі ракі Святога Лаўрэнція і атлантычнае ўзбярэжжа; Бэрмудскія астравы; Мексіканскі штат Тамауліпас.

 — Еўропа, Каўказ. . Еўрапейская частка Расіі, Сібір, Алтай, Сярэдняя Азія, Сярэдняя Еўропа, Паўночны Кітай, Манголія.

. Канарскія астравы.

. Міжземнамор’е, Малая Азія. Папулярная садовая расліна. у 1-м томе «Канспекту флоры Усходняй Еўропы» вылучыў гэты від у асобны род , адпаведная такому падходу назва віду — .

. Заходняя Еўропа, Паўночная Афрыка.

Практычнае выкарыстанне Карані ўтрымліваюць таніны і многія кермекі здаўна выкарыстоўваюцца для дублёння скуры. З некаторых кермекаў атрымліваюць жоўтую, зялёную, ружовую і чорную фарбы для скураной і дывановай вытворчасцей. Многія прадстаўнікі роду выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Да апошняга часу ў кветкаводстве выкарыстоўваліся каля 30 відаў кермекаў, ды і то вельмі абмежавана, аднак цяпер цікавасць да гэтых культур моцна ўзрасла як у аранжыроўшчыкаў, так і ў ландшафтных дызайнераў і аматараў-кветкаводаў. У сувязі з гэтым селекцыянерамі было створана шмат новых цікавых сартоў і ўведзены ў культуру шэраг новых відаў. У якасці адналетнікаў вырошчваюцца , , , у якасці шматлетнікаў — , , .

з'яўляецца лекавай раслінай, выкарыстоўванай у сучаснай народнай медыцыне.

Літаратура

Спасылкі Limonium у Флоры Паўночнай Амерыкі на сайце eFloras

Катэгорыя:Плюмбагавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі