Іван Епіфанавіч Аляксееў ( — ) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 106-й танкавай брыгады 12-га танкавага корпуса 3-й танкавай арміі Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (4.02.1943), палкоўнік.
Біяграфія Нарадзіўся 14 красавіка 1909 года ў горадзе Полацку цяпер Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь у сям'і чыгуначніка. Рускі. Пасля сямігодкі скончыў фабрычна-завадское вучылішча. Працаваў старшым рамонтным рабочым Полацкай дыстанцыі шляху.
У Чырвонай арміі з 2 ліпеня 1931 года. У 1933 годзе скончыў з адзнакай 1-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча, у якім застаўся служыць камандзірам навучальнага ўзвода. Член ВКП(б) з 1932 года. У 1935 годзе быў накіраваны на курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС) у Ленінградскае Бранетанкавае вучылішча. Пасля заканчэння КУКС камандаваў танкавым узводам, затым ротай у складзе 2-га танкавага батальёна 21-й механізаванай брыгады Беларускай ваеннай акругі. У 1940 годзе быў прызначаны камандзірам 231-га танкавага батальёна 16-й лёгкай танкавай брыгады. З 29 сакавіка 1941 г. капітан І. Е. Аляксееў — камандзір батальёна цяжкіх танкаў 72-га танкавага палка 36-й танкавай дывізіі 17-га механізаванага корпуса. На гэтай пасадзе сустрэў пачатак вайны.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 годат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.: З 19 жніўня 1941 года — камандзір 61-га асобнага танкавага батальёна, маёр З 16 студзеня 1942 — начальнік аўтабранятанкавых войскаў 2-га гвардзейскага стралковага корпуса, гвардыі падпалкоўнік З 19 чэрвеня 1942 г. — намеснік камандзіра 105-й танкавай брыгады З 18 верасня 1942 г — камандзір 106-й танкавай брыгады, палкоўнік.
Ваяваў на Заходнім, Паўночна-Заходнім і Варонежскім франтах.
Удзельнічаў: У баях у раёне горада Баранавічы, у баях па выхадзе з акружэння ў Беларусі, у Смаленскай бітве, у тым ліку ў вызваленні горада Ельня, у бітве пад Масквой, у вызваленні гарадоў Яхрама, Клін і Высокаўск — у 1941 годзе; У баях у раёне Дзямянскага выступу, на рэках Ловаць, Рэдзья на ўсход ад горада Старая Руса і за горад Холм — у 1942; У Астрагожска-Расашанскай наступальнай аперацыі, у тым ліку ў вызваленні горада Росаш Варонежскай вобласці — у 1943.
У студзені 1943 года 106-я танкавая брыгада пад камандаваннем гвардыі палкоўніка Аляксеева прарвала абарону ворага ў раёне горада Росаш Варонежскай вобласці, за ноч прайшла па тылах суперніка 70 кіламетраў, вызваліла дзясяткі населеных пунктаў, у тым ліку чыгуначную станцыю Росаш, захапіла варожы эшалон.
Палкоўнік Іван Епіфанавіч Аляксееў загінуў у баі 15 студзеня 1943 года ў раёне чыгуначнай станцыі горада Росаш ў Варонежскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства палкоўніку Аляксееву Івану Епіфанавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Газета «Известия» № 29 ад 5 лютага 1943 года з апублікаваных Указам аб прысваенні звання Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 4 февраля 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 7 февраля (№ 6 (212)). — С. 1.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Два ордэна Леніна
Памяць Пахаваны ў горадзе Росаш. Імем Героя названая вуліца ў горадзе Росаш. У горадзе Полацку школа № 12 носіць імя І. Е. Аляксеева. У Полацку, у памяць пра Героя, устаноўлены мемарыяльная дошка і бюст.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны