Мікалай Іванавіч Аляксееў (, Пецярбург — ) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
Біяграфія Рана асірацеў, у дзесяць гадоў стаў вучнем, падручным, потым працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбурга, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 г. прызваны ў армію. На Заходнім фронце быў паранены.
Браў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі — прайшоў шлях ад радавога байца да генерал-маёра. Скончыў у 1935 годзе Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынернай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане.
У час Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аддзела кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Пасля звальнення ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняй сувораўскай вучэльні ў 1958 годзе жыў у Мінску.
Сябра СП СССР і Беларусі з 1947 года.
Памёр года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам (П-1, 62/11/2).
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі вандроўны тэатр паставіў п’есу Аляксеева «Сестра Варвара».
Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медаляміНиколай Иванович Алексеев . Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Спасылкі АЛЕКСЕЕВ, Николай Иванович
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі