Арэст Адамавіч Кіпрэнскі () — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.
Біяграфія Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор’я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям’ю прыгоннага Адама Швальбэ.
Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.
У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.
Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.
Творчасць Працаваў пераважна ў жанры партрэта, у якім імкнуўся ўвасобіць рамантычны ідэал яркай, унутрана незалежнай асобы. Творчасці ўласцівы прыўзнятасць вобразаў, эмацыйная насычанасць у раскрыцці псіхалагічнага стану мадэлі, вылучэнне твара святлом на цёмным фоне, кантрасты плям насычанага колеру, вытанчаны каларыт, дакладнасць і выразнасць малюнка. Аўтар жывапісных партрэтаў А. К. Швальбе (1804), Я. В. Давыдава (1809), хлопчыка Чалішчава (каля 1809), Д. М. Хвастовай (1814), А. С. Пушкіна (1827), М. А. Патоцкай і С. А. Шувалавай з эфіопкай (каля 1835), аўтапартрэта з пэндзлямі за вухам (1808—09), серыі графічных партрэтаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года і інш.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Кіпрэнскі Арэст Адамавіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru
Партрэт садоўніка Партрэт Давыдава Настаўнік Кіпрэнскага — Элізар Шэнау Галерэя карцін Арэста Кіпрэнскага, біяграфія і аналіз аўтапартрэтаў
Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Расіі Катэгорыя:Мастакі рамантызму Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кінгісепскім раёне