Ягор Арцёмавіч Ю́рчанка ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкавы інжынер 842-га стралковага палка Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, у сялянскай сям'і. Беларус. Член КПСС з 1942 года. Адукацыя сярэдняя. Працаваў на цагляным заводзе.

У 1939 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Барысаўскае ваеннае інжынернае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 года. Ваяваў на Варонежскім фронце. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, вайны з Японіяй у 1945 годзе.

Палкавы інжынер 842-га стралковага палка капітан Я. А. Юрчанка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне сяла на поўнач ад Кіева. У ноч на 27 верасня 1943 года ён умела арганізаваў пераправу на правы бераг ракі дэсантнай групы, а ў наступныя дні — усяго асабістага складу палка, артылерыі, боепрыпасаў. Быў паранены, але працягваў кіраваць пераправай.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму капітану Ягору Арцёмавічу Юрчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1841).

У 1945 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую інжынерна-мінную школу. З 1948 года палкоўнік Я. А. Юрчанка — у запасе. Працаваў інжынерам дарожна-будаўнічага кіравання. Жыў у Кіеве. Памёр 12 студзеня 1981 года. Пахаваны на

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медалі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Лук’янаўскіх ваенных могілках