thumb|250px|«Пальцы ўніз» (Pollice Verso), Жан-Леон Жэром, 1872 міні|250px|справа|Мазаіка, Нацыянальны археалагічны музей, Мадрыд

Гладыятар ( — «мечнік», ад gladius — «меч», «гладыус») — воін-нявольнік часоў старажытнага Рыма, які выступаў на відовішчных мерапрыемствах, змагаючыся на арэне з іншымі гладыятарамі, або з жывёламі (львамі).

Самая вядомая арэна, дзе змагаліся гладыятары — Калізей у Рыме. Гледачы арэны маглі прагаласаваць: або забіць, або пашкадаваць пераможанага гладыятара. Існавалі розныя віды гладыятараў, якія адрозніваліся тыпам выкарыстоўваемай зброі і даспехаў. Выдатным гладыятарам маглі даваць свабоду. Тыя, хто дажывалі да старасці, маглі стаць трэнерамі іншых гладыятараў.

Захаваныя арэны Калізей; Амфітэатр Марка Антонія Гордыяна ў Тысдры (Эль-Джэм, Туніс) — другі па велічыні амфітэатр пасля Калізея; Арэна дзі Верона — цяпер пераўтворана ў оперную пляцоўку пад голым небам, адзін з сімвалаў Вероны; Арэны Лютэцыі; Амфітэатр Пулы ў Харватыі. Па некаторых даных, гэты амфітэатр адзін з найбольш захаваных да нашых дзён пасля Калізея. Амфітэатр у Пампеях — найстаражытнейшы вядомы амфітэатр.

Таксама захаваліся арэны гладыятарскіх баёў у розных гарадах Італіі і на тэрыторыі шматлікіх міжземнаморскіх краін.

Гладыятары ў культуры Гладыятар — фільм рэжысёра Роўдзі Херэнгтона. Гладыятар — мастацкі фільм рэжысёра Рыдлі Скота.

Літаратура Alan Baker: Gladiatoren. Kampfspiele auf Leben und Tod. Goldmann Verlag, München 2002 ISBN 3-442-15157-0 (Goldmann-Taschenbuch 15157). Marcus Junkelmann: Das Spiel mit dem Tod. So kämpften Roms Gladiatoren. Zabern, Mainz 2000, ISBN 3-8053-2563-0. Eckart Köhne (Hrsg.): Gladiatoren und Caesaren. Die Macht der Unterhaltung im antiken Rom. Verlag Philipp von Zabern, Mainz 2000, ISBN 3-8053-2614-9. Fik Meijer: Gladiatoren. Das Spiel um Leben und Tod. Patmos Verlagsgruppe#Artemis .26 Winkler Verlag|Artemis & Winkler, Düsseldorf 2004, ISBN 3-7608-2303-3 (eine sehr detaillierte und lesenswerte Zusammenfassung der verschiedenen Aspekte des Gladiatorenwesens). Fabrizio Paolucci: Gladiatoren. Leben für Triumph und Tod. Übersetzt von Katja Richter. Parthas, Berlin 2007, ISBN 978-3-86601-602-6. Thomas Wiedemann: Kaiser und Gladiatoren. Die Macht der Spiele im antiken Rom. Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 2001, ISBN 3-534-14473-2. «Властелины Рима», М., Наука, 1992 (рос)

Спасылкі

Катэгорыя:Гладыятары Катэгорыя:Старажытны Рым Катэгорыя:Крывавы спорт