Царква Святых Апосталаў, Санці Апастолі () — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа на аднайменнай плошчы. Непадалёк, на Гранд-канале размяшчаецца Ка д’Ор.

Царква была ўзведзена ў месцы, дзе сяліліся першыя жыхары Венецыі. Царква часта перабудоўвалася, сваё цяперашняе аблічча будынак царквы здабыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Званіца, якая стаіць побач, была пабудавана ў 1672 годзе. Званіца з’яўляецца адной з самых высокіх у горадзе.

Побач з царквой знаходзіцца капліца, пабудаваная ў рэнесансным стылі і спраектаваная Маура Кадучы. У капліцы знаходзіцца грабніца Марка Корнера працы Туліа Ламбарда.

Над алтаром царквы знаходзіцца карціна «Прычашчэнне Св. Лючыі» (1748) працы Джавані Батыста Т’епола. У роспісе царквы прымаў удзел Фабіа Каналь.

Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Венецыі