Дваццаць трэцяя папраўка надзяліла федэральную акругу Калумбія роўнымі выбарчымі правамі адносна штатаў ЗША. З гэтага часу федэральная акруга мае той жа юрыдычны статут, што і 51 штат краіны. Ратыфікавана 29 сакавіка 1961 г.

Тэкст папраўкі Раздзел 1. Акруга, якая з'яўляецца месцам знаходжання ўрада Злучаных Штатаў, прызначае ў парадку, усталяваным Кангрэсам: Колькасць выбаршчыкаў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта роўную колькасці сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў у Кангрэсе, якую акруга магла б абраць, калі б была штатам. Але ні ў якім разе не ў большым ліку, чым ад найменш населенага штату; выбаршчыкі прызначаюцца ў дадатак да тых, якія прызначаюцца штатамі, і разглядаюцца пры выбарах Прэзідэнта як выбаршчыкі, прызначаныя ад штата; выбаршчыкі збіраюцца ў акрузе і выконваюць тыя абавязкі, якія ўсталяваны дванаццатай папраўкай.

Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне сапраўднага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А.М. Вараксін, 2019 - 176 с.

Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША