Анры́ Франсуа́ Жазе́ф дэ Рэнье́ (, , , Кальвадос — , ) — французскі паэт і пісьменнік. член Французскай акадэміі (1911).

Аўтар вершаў, навел і раманаў. У паэзіі прытрымліваўся сярэдняй лініі паміж парнасцамі і сімвалізмам, эксперыментаваў з вольным вершам, разам з тым нярэдка звяртаючыся да санетнай формы і працягваючы лінію «песенек» у духу Нерваля і Верлена. У прозе развіваў стылістыку «галантнага» XVIII стагоддзя (Шадэрло дэ Лакло).

Біяграфія thumb|left|Вуліца ў Анфлёры right|thumb|Ліст Анры дэ Рэнье, 1911

Паходзіў са старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў у Нармандыі. Вучыўся ў Парыжы, рыхтаваўся стаць юрыстам. З 1885 года публікаваўся ў французскіх і бельгійскіх часопісах. Пачынаў у крузе «Парнаса» (ён быў жанаты з дачкой аднаго з лідараў групы — Жазэ Марыя дэ Эрэдыа), складваўся пад уплывам Малармэ (увесь час наведваў яго «аўторкі» на ру дзю Ром), быў блізкі да сімвалістаў (Жан Марэас, Гюстаў Кан). Сябраваў і перапісваўся з Андрэ Жыдам, Полем Валеры і інш.

Прызнанне У 1911 годзе быў выбраны членам Французскай акадэміі. Музыку на вершы Рэнье пісалі М.Равель, Габрыэль Фарэ, Рэйнальда Ан, Альбер Русель і інш. У 1931 годзе фільм па навеле Анры дэ Рэнье «Няшчасная прыгажуня» зняў Ясудзіра Адзу.

Творы Les lendemains. Apaisement (1886) Épisodes (1886—1888, вершы) Poèmes anciens et romanesques, 2 т. (1890—1895) Contes à soi-même (1893) Tel qu’en songe (1894, вершы) Aréthuse (1895, вершы) Jeux rustiques et divins (1897, вершы) La canne de jaspe (1897) Le trèfle blanc (1899) La double maîtresse (1900, раман) Les médailles d’argile (1900, вершы) Les amants singuliers (1901) Figures et caractères (1901) Le bon plaisir (1902, раман) Les vacances d’un jeune homme sage (1903, раман) Le mariage de minuit (1903, раман) Les rencontres de M. de Bréot (1904, раман) Le passé vivant (1905, раман) La sandale ailée, 1903—1905 (1906, вершы) L’amour et le plaisir (1906) Esquisses vénitiennes (1906) Sujets et paysages (1906) La peur de l’amour (1907) Couleur du temps (1909) Le miroir des heures (1910, вершы) La cité des eaux (poésie) (1912, вершы) Contes de France et d’Italie (1912) L’amphisbène (1912, раман) Portraits et souvenirs (1913) Le plateau de laque (1913) Romaine Mirmault (1914) La flambée (1915, раман) L’illusion héroïque de Tito Bassi (1916, раман) 1914—1916, poésies (1918) Histoires incertaines (1919) La pécheresse, histoire d’amour (1920, раман) Vestigia flammae (1921) Les bonheurs perdus (1924) Le divertissement provincial. L’entrevue. Proses datées. Baudelaire et les Fleurs du mal (1925) Contes pour chacun de nous (1926) L’escapade (1926) Monsieur d’Armercœur (1927) Le pavillon fermé (1927) Contes vénitiens (1927) L’Altana ou la vie vénitienne (1899—1924), 2 vol. (1928) Flamma tenax, 1922—1928 (1928, вершы) Lui, ou les femmes et l’amour (1928) Le voyage d’amour ou l’initiation vénitienne (1930) Nos rencontres. Escales en Méditerranée (1930) Choix de poèmes (1931, избранные стихотворения) Airs pour l'écho (1933, вершы) Lettres diverses et curieuses, écrites par plusieurs à l’un d’entre eux (1933) De mon temps (1933) Le paradis retrouvé, contes choisis (1937, пасмяротна)

Найноўшыя выданні Les cahiers: inédits, 1887—1936. Paris: Pygmalion, 2002

Беларускія пераклады Тайна графіні Барбары // Французская навела XX ст. Мн., 1992.

Літаратура Honnert R. Henri de Régnier : son oeuvre, portrait et autographe. Paris: La Nouvelle Revue Critique, 1923 Lowell A. Six French poets; studies in contemporary literature. Freeport: Books for Libraries Press,1967 Maurin M. Henri de Régnier, le labyrinthe et le double. Montréal: Les Presses de l’Université de Montréal, 1972 Schmidt G. Henri de Régnier als Erzähler. Meisenheim am Glan: Hain, 1976 Essawy G. Henri de Régnier romancier du psychologique au narratif à la recherche d’un moi et d’un amour perdus. Lille: Université de Lille III, 2000 Волошин М. Анри де Ренье// Он же. Лики творчества. Л.: Наука, 1988, с.54-69 (Литературные памятники) — С. 16.

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся 28 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1864 годзе Катэгорыя:Памерлі 23 мая Катэгорыя:Памерлі ў 1936 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:Сімвалісты Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі