Сады Лукула () — самыя раннія сады ў Старажытным Рыме на паўднёва-усходнім схіле ўзгорка Пінча, пабудаваныя рымскім палкаводцам і консулам Луцыям Лукулам () у 60 годзе да н.э. (Tacitus, Ann., XI.1).
Лукул лічыцца родапачынальнікам рымскага садовага мастацтва. Ён прывёз з Персіі і ўпершыню развёў у Еўропе культурную вішню. Яго рымскі парк складаўся з некалькіх участкаў — садоў з рознымі насаджэннямі. Сады ўпрыгожвалі статуі, вазы, фантаны.
Далейшы ўклад у добраўпарадкаванне садоў унёс рымскі консул Валерый Азіятык (), якому яны належалі з 46 года н.э. і зваліся Horti Asiatici. Па словах Плутарха, сады Лукула стаяць у адным шэрагу з самымі пышнымі імператарскімі садамі (Plut., Luc., 39).
У эпоху Адраджэння сады на Пінча былі адроджаны сям'ёй Медычы. Цяпер на гэтым месцы размешчаны віла Баргезэ і віла Медычы.
Гл. таксама Сады ў Старажытным Рыме
Літаратура
Катэгорыя:Культура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Паркі Італіі