Ка' Дарыа ці Палацца Дарыа () — палац у Венецыі, у раёне Дарсадура. Адным бокам выходзіць на Гранд-канал, іншым — на плошчу Барбара. Насупраць палаца размяшчаецца прыстань Санта-Марыя дэ Гільё.
Палац уяўляе сабою цудоўны ўзор архітэктуры Рэнесансу. Мазаічны фасад з каляровага мармуру прыцягвае ўвагу. Палац быў пабудаваны ў 1487 годзе.
Сярод уладальнікаў асабняка быў французскі паэт Анры дэ Рэнье, які жыў тут у канцы XIX стагоддзя. Таксама палац знакаміты тым, што тут праходзіла адно з вяселляў вядомага кінарэжысёра Вудзі Алена.
Палац мае благую славу праклятага дома. Уладальнікі асабняка не раз падвяргаліся гвалту, станавіліся банкрутамі ці самазабойцамі. Апошняя смерць адбылася ў 1993 годзе, калі тут застрэліўся адзін з найбагацейшых італьянскіх прамыслоўцаў пасля гучнага карупцыйнага скандалу.
У 2005 годзе нямецкая пісьменніца Петра Рэскі выпусціла кнігу-бестселер «Палацца Дарыа».
Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1487 годзе