thumb|300px|Каналета. Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам.

Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (), вядомы таксама пад імем Каналета (; , Венецыя — , Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.

Біяграфія і творчасць Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявідуЭнциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.

Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.

У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.

У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.

Палотны «Капрыча з руінамі», 1720-21, Фонд Дж. Чыні, Венецыя; «Прыём французскага пасла ў Венецыі», 1724 г., Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Від Лондана», 1746 г., прыватны збор, Лондан; «Аўтапартрэт», 1746 г., прыватны збор, Англія; «Палацца Грымані», 1756 г., Лонданская Нацыянальная галерэя; «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763-64, ДММІ, Масква.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Венецыі Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Нарадзіліся ў Венецыі Катэгорыя:Памерлі ў Венецыі